У Катавіцах узгадалі гісторыю Польскіх узброеных сіл на Захадзе

Навуковая канферэнцыя, прысвечаная ўзгаданай тэматыцы, адбылася ў адзяленні польскага Інстытута нацыянальнай памяці ў сілезкім горадзе.
У Катавіцах узгадалі гісторыю Польскіх узброеных сіл на Захадзе
istpravda.ru/bel
Навуковы форум насіў статус міжнароднага, бо ў ім, акрамя выступоўцаў з розных гарадоў Польшчы ўдзельнічалі прадстаўнікі Італіі, Вялікабрытаніі, Францыі і Беларусі. Так, прафесар Джаванні Чэрчыя распавёў пра малавядомы факты баявой дзейнасці 2-га польскага корпуса ў Італіі ў 1944 г. 



Прадстаўнік брытанскага Імперскага вайсковага музея Марыюш Гонсяр прадставіў удзельнікам канферэнцыі выступленне, прысвечанае аналізу архіва фотаматэрыялаў, якія маюць дачыненне да польскага войска на Захадзе і ўдтрымліваюцца ў Вялікабрытаніі. 



Выступае Марыюш Гонсяр

Доктар Моніка Сяма-Сальмон з універсітэта ў Лілі звярнула ўвагу на захаванне памяці пра жаўнераў генерала Уладзіслава Андэрса ў паўночнай Францыі. 



Падчас выступлення доктара Сяма-Салмон з Ліля

Нарэшце, кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў з Беларусі прысвяціў сваё выступленне аналізу таго, як у Беларусі робяцца спробы захаваць памяць пра службу беларусаў у Войску Польскім у пачатку Другой сусветнай вайны, а таксама пра ўдзел ураджэнцаў беларускай зямлі ў вызваленні Італіі ад нацысаў. Вялікую ўвагу даследчык з Беларусі прысвяціў выставам, якія ў бягучым годзе з аншлагам прайшлі ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі і Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску. 



Выступае кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў





Доктар Ян Шкудлінскі з Музея Другой сусветнай вайны ў Гданьску распавёў пра падрыхтоўку ўзгаданай музейнай установы да адкрыцця. Вялікую цікавасць выклікала выступленне прадстаўніка групы вайскова-гістарычнай рэканструкцыі “Карпаты” Роберта Грацажыка, які падзяліўся з прысутнымі ўласным досведам адукацыйнай працы, якую праводзяць члены ўзгаданага таварыства. 



Рэканструктары з ГВГР "Карпаты"





На працягу двух дзён канферэнцыі даследчыкі і аматары гісторыі Другой сусветнай вайны прадставілі вялікую колькасць цікавых дакладаў, якія пазней будуць апублікаваны ў асобным навуковым выданні. 


"Гістарычная праўда"
20:31 13/12/2016
загружаются комментарии