Аляксандр Пракапенка. Забытая легенда

У Мінску паказалі дакументальны фільм пра знакамітага беларускага футбаліста.
Аляксандр Пракапенка. Забытая легенда
istpravda.ru/bel
Мерапрыемства адбылося ў будынку Беларускай федэрацыі футбола. На паказе прысутнічалі знакамітыя беларускія футбалісты і трэнеры, сярод якіх варта ўзгадаць Юрыя Пудышава, Людаса Румбуціса, Уладзіміра Курнева, Сяргея Бароўскага і шматлікіх іншых.



Перад гасцямі выступілі афіцыйныя асобы і аўтары фільма. Сын знакамітага футбаліста, Зміцер падзякаваў Беларускую федэрацыю футбола, а таксама футбольны клуб “Дынама Мінск” за падтрымку яго намаганняў захаваць памяць пра бацьку.



Варта адзначыць, што дакументальны фільм пра беларускага Пеле і Месі ў адной асобе, якім быў гулец “Дынама” пад нумарам 6 Аляксандр Пракапенка атрымаўся вельмі кранальным і выклікаў слёзы ў шматлікіх гасцей імпрэзы. “Пракопа” можна было ўратаваць, але замест таго, каб дапамагчы гэтаму чалавеку савецкая сістэма накіравала яго ў ЛПП, як тады казалі “на перавыхаванне”. 



У рэшце рэшт, спартовец не вытрымаў, а Беларусь страціла не проста футбольную зорку, а выдатнага і тонкага чалавека. Многія сёння лічаць, што Аляксандр Пракапенка нарадзіўся “вельмі рана”. Калі б ён гуляў сёння, яго лёс склаўся б па-іншаму…Але, як вядома, гісторыя не ведае ўмоўнага ладу. Таму варта зрабіць усё, каб сённяшнія беларусы не проста памяталі “Пракопа”, але і ганарыліся гэтым спартоўцам. 

...Плануецца, што дакументальны фільм пра знакамітага беларускага футбаліста пакажуць па беларускім тэлебачанні, а дыскі з ім будуць далучаны да кнігі, якая ўбачыць свет у наступным годзе. 



"Гістарычная праўда"
20:31 12/12/2016
загружаются комментарии