“Інтэркомтур” запрашае на беларускамоўную вандроўку

Гэтая экскурсія пазнаёміць вас з выбітнымі славутасцямі Шчучынскага раёна.
“Інтэркомтур” запрашае на беларускамоўную вандроўку
istpravda.ru/bel
Маршрут: Мураванка - Васілішкі - Старыя Васілішкі - Шчучын - Жалудок

Спачатку мы заедзем у Мураванку, дзе наведаем знакамітую Маламажэйкаўскую царкву Раства Багародзіцы. Далей завітаем у вёскі-блізняткі - Васілішкі і Старыя Васілішкі. Тут мы даследуем два касцёла, неагатычны і барочны, а таксама пабачым дом, дзе правёў сваё дзяцінства сусветна вядомы польскі музыка Чэслаў Нэмен. 
Пасля двух Васілішак наш аўтобус возьме кірунак на сталіцу рэгіёна - Шчучын. У Шчучыне нас чакаюць палац Друцкіх-Любецкіх, касцёл св. Тэрэзы, царква св. Міхаіла Арханёла, і, амаль самае галоўнае - смачны абед. Апошні прыпынак адбудзецца ў мястэчку Жалудок, дзе знаходзіцца сапраўдны архітэктурны прыгажун - палац Чацвярцінскіх. Пасля знаёмства з сядзібным комплексам едзем дадому ў Мінск.

Цікаўцеся роднай гісторыяй і далучайцеся да экскурсій кампаніі Інтэркомтур!

Дата вандроўкі: 10 снежня

Кошт: 42 рублі 

Падрабязнасці і запіс па тэлефонах (17) 2223321, (29)6506102, (29)7652545 Дзяніс.




"Гістарычная праўда"
19:05 01/12/2016
загружаются комментарии