У Берасцейскай крэпасці адкрылі выставу пра беларусаў у Войску Польскім

Выставачны праект падрыхтаваны беларускім гісторыкам Ігарам Мельнікавым у супрацы з Амбасадай Польшчы ў Беларусі.
У Берасцейскай крэпасці адкрылі выставу пра беларусаў у Войску Польскім
istpravda.ru/bel
“У абаронцаў Берасцейскай крэпасці ў чэрвені 1941 г. быў Сяргей Смірноў, які не даў грамадству забыць пра жаўнерскі подзвіг тых людзей. Аднак у беларускіх жаўнераў верасня 1939 г. такога пісьменніка і даследчыка не было. Тычыцца гэта і беларускіх андэрсаўцаў. Зараз прыйшоў час пакланіцца іх подзвігу”, - адзначыў падчас адкрыцця выставы яе аўтар і гаспадар калекцыі, беларускі гісторык Ігар Мельнікаў. 







Асабістыя рэчы ўдзельніка абароны Берасцейскай крэпасці ў верасні 1939 г. Віктара Амельянюка



Польскія даванныя вайсковыя часопісы



Узнагароды і імянныя жэтыны жаўнераў Войска Польскага з Заходняй Беларусі





Асабістыя рэчы жаўнера Корпуса аховы памежжа



Здымкі жаўнераў Войска Польскага з Заходняй Беларусі



Выстава “Беларусы ў Войску Польскім 1939-1945 гг.” адкрылася 30 лістапада ў выставачнай залі Музея абароны Берасцейскай крэпасці. На адкрыцціі прысутнічалі амбасадар Польшчы ў Беларусі спадар Конрад Паўлік, генеральны консул Польшчы ў Берасці спадар Пётр Казакевіч і намеснік дырэктара музея абароны Берасцейскай крэпасці спадарыня Ларыса Бібік. Адмыслова на адкрыццё выставы з Мінска прыехала дачка аднаго з удзельнікаў абароны цытадэлі на Бугу ў верасні 1939 г. Віктара Амельянюка – спадарыня Ангеліна. 







Выступае амбасадар Польшчы ў Беларусі спадар Конрад Паўлік





Выступае беларускі гісторык Ігар Мельнікаў



На мерапрыемтва прыйшло шмат гасцей, якія з вялікай цікавасцю азнаёміліся з экспазіцыяй. Адмыслова для выставы ў Берасцейскай крэпасці гісторык Ігар Мельнікаў падрыхтаваў шмат новых экспанатаў са сваёй прыватнай калекцыі, якія раней не дэмантраваліся.















Нагадаем, выстава “Беларусы ў Войску Польскім 1939-1945 гг. з прыватнага архіва Ігара Мельінкава” упершыню была прадстаўлена ў ліпені 2016 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі. 



Пасля адкрыцця выставы адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак да вечнага агню





Выстава ў Музеі абароны Берасцейскай крэпасці будзе працаваць да 31 снежня 2016 г. Уваход бясплатны. 
"Гістарычная праўда", фота: "ГП" і Алег Малейка
16:19 01/12/2016
загружаются комментарии