У Коўна прайшоў V Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 400 навукоўцаў з розных краін свету.
 У Коўна прайшоў V Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі
istpravda.ru
Праца Кангрэса была, як звычайна, адбывалася ў межах секцый. Акрамя гістарычных і паліталагічных паседжанняў у гэтым годзе свае свае сустрэчы, сярод іншых, мелі псіхолагі і музейшчыкі. 

Але, як вядома, гісторыя – наша ўсё. Досыць цікавыя выступленні былі прадстаўлены ў панэлі, прысвечанай гісторыі сусветных войнаў на Беларусі. Так, люблінскі гісторык Дарыюш Тарасюк даволі падрабязна спыніўся на трагедыі польскіх бежанцаў на беларускай тэрыторыі падчас Вялікай вайны ў 1915 годзе. 



У сваю чаргу, супрацоўнік Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта Алесь Цымбал распавёў пра вынікі аналізу нямецкіх вайсковых дакументаў, якія тычацца рэйкавай вайны ў Беларусі. Паводле высноў беларускага даследчыка дадзеныя з дакументаў акупацыйных уладаў значна адрозніваюцца ад тых, што былі змешчаны ў савецкіх матэрыялах. 



Гісторык з Германіі Томас Бон распавёў гасцям кангрэса пра тое, як немцы падчас Першай і Другой Сусветных войнаў карысталіся з багацця Белавежскай пушчы. 



Асобны блок гэтай секцыі датычыўся гісторыі вайсковай фартыфікацыі. Кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў выступіў з дакладам, прысвечаным гісторыі баёў чэрвеня 1941 года на Мінскім умацаваным раёне ля Заслаўя, а магістр Аляксей Друпаў спыніўся на аналізе гісторыі нямецкай фартыфікацыі часоў Першай Сусветнай на беларускіх землях. 



У Коўна ўзгадваюць 500-годдзе Мікалая Радзівіла Чорнага

Асобная секцыя была прысвечана гісторыі Палесся ў міжваенны час. Тут варта вылучыць даклад доктага габілітаванага з Вроцлава Пятра Ціхарацкага, які прааналізаваў тое, як распаўсюджваўся ўплыў КПЗБ і КПЗУ на гэтых тэрыторыях. 



Вялікую цікавасць выклікаў даклад супрацоўніка Дзяржаўнай публічнай гістарычнай біліятэкі Расіі Дзяніса Міронава, які распавёў пра беларускія і польскія перыядычныя выданні 1920-1930-х гг., якія знаходзяцца ў адзначанай установе. 



Насамрэч значная колькасць унікальных артэфактаў і дакументаў з фондаў бібліятэкі да сённяшняга дня не вывучалася даследчыкамі і не ўведзена ў навуковы абарот.





У рамках кангрэса адбыліся прэзентацыі новых цікавых беларускіх выданняў. Акрамя іншага, у Коўна была прадстаўлена і новая кніга гісторыка Ігара Мельнікава “Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.”, прысвечаная малавядомым фактам з гісторыі савецка-польскага памежжа ў Беларусі ў міжваенны час. 
"Гістарычная праўда"
14:00 05/10/2015
загружаются комментарии