Уся гісторыя беларускіх “чэкістаў”

На сайце ведамства з’явілася магчымасць віртуальна наведаць Музей КДБ.
Уся гісторыя беларускіх “чэкістаў”
istpravda.ru/bel
Кожны жадаючы можа зайсці па спасылцы і пазнаёміцца з экспанатамі, выстаўленымі ў залях самай магутнай і зачыненай установы Беларусі – Камітэта дзяржаўнай бяспекі. 

Як і ў Музеі Міністэрства ўнутраных спраў, расказ пра гісторыю беларускіх спецслужбаў пачынаецца з…дасавецкіх часоў. Княства Полацкае, ВКЛ, паўстанне Каліноўскага, Эмілія Плятэр – пра ўсё гэта і шмат іншае распавядаецца на стэндах.



Адна з дасавецкіх заляў Музея КДБ Беларусі



Каліноўскі, Плятэр, Аляксандр І і іншыя

Вялікая ўвага нададзена гісторыі станаўлення і развіцця савецкіх спеслужбаў на тэрыторыі савецкай Беларусі. Так, шмат інфармацыі прысвечана гісторыі сталінскіх рэпрэсій супраць супрацоўнікаў АДПУ/НКУС, пры гэтым, аднак, падрабязна не апісваюцца аперацыі, якія праводзіліся супрацоўнікамі НКУС ў канцы 1930-х гадоў супраць прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі і нацыянальных меншасцяў.






Вялікая ўвага нададзена ўдзелу “чэкістаў” у баях супраць нацыстаў падчас Другой сусветнай вайны, а таксама барацьбе з паваенным бандытызмам. 







На стэндах Музея КДБ прадстаўлены ўнікальныя артэфакты, здымкі і матэрыялы, звязаныя з гісторыяй структуры. На жаль, большасць з гэтых матэрыялаў больш нідзе не магчыма ўбачыць. Застаецца выказаць надзею, што некалі ў гэтым музеі будуць прахадзіць не віртуальныя, а рэальныя экскурсіі.
"Гістарычная праўда"
11:58 12/12/2017
загружаются комментарии