18 жніўня ў Мінску адкрыццё выставы пра Першы польскі корпус у Бабруйску

Мерапрыемства адбудзецца ў 17-30 у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі.
18 жніўня ў Мінску адкрыццё выставы пра Першы польскі корпус у Бабруйску
istpravda.ru/bel
Госці выставы “Ураджэнцы беларускай зямлі, афіцэры Першага польскага корпуса ў Бабруйскай крэпасці ” убачаць унікальныя здымкі, матэрыялы, артэфакты звязаныя з гісторыяй стварэння і дзейнасці Першага польскага корпуса пад камандаваннем генерала Юзафа Доўбар-Мусніцкага. 



Не сакрэт, што гэтая вайсковая фармацыя стала калыскай афіцэрскіх кадраў для войска Другой Рэчы Паспалітай. Узгадаем толькі тое, што славуты генерал Уладзіслаў Андэрс, які змагаўся з нацыстамі на розных франтах Другой сусветнай і ў складзе войска якога ваявала шмат беларусаў, пачынаў сваю вайсковую кар’еру ў тым ліку з Першага польскага корпуса. 



Формены гузік з уніформы жаўнера Першага польскага корпуса, выпадкова знойдзены падчас будаўніцтва Лядовага палацу ў Бабруйскай крэпасці ў 2008 годзе

Вялікую ўвагу аўтары выставы – Амбасада Польшчы ў Беларусі і гісторык Ігар Мельнікаў звярнулі апісанню гісторыі Бабруйскай крэпасці – аднаму з найбольш цікавых помнікаў фартыфікацыі на тэрыторыі Беларусі. 



Нарэшце, упершыню беларусам будуць прадстаўлены ўзоры афіцэрскай і жаўнерскай уніформы Першага польскага корпусу.



Мундзір афіцэра Першага польскага корпуса ў Бабруйску, 1918 год



Мундзір радавога Першага польскага корпуса ў Бабруйскай крэпасці, 1918 год

Адкрыццё выставы адбудзецца 18 жніўня 2017 года ў 17-30 у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі (вул. К. Маркса, 12). Уваход вольны. Прыходце самі і запрашайце сяброў. Гэта будзе незабыўнае відовішча. 
"Гістарычная праўда"
16:36 05/08/2017
загружаются комментарии