“Церністы шлях да незалежнасці”. Выстава ў Мінску

10 лістапада 2016 г. у 17.30 у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адбудзецца адкрыццё цікавай выставы, падрыхтаванай Амбасадай Польшчы ў Беларусі.
“Церністы шлях да незалежнасці”. Выстава ў Мінску
istpravda.ru/bel
На працягу 4 дзён ( з 10 па 14 лістапада) у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі будзе працаваць выстава карцін Аляксандра Зубрыцкага. Працы мастака прадстаўляюць з сябе мазаікі з дробных  кавалкаў шкла, якія накладаюцца непасрэдна на дрэва. 

Дзякуючы стоадсоткавай дакладнасці і ідэальнай падборцы матэрыялу шкло стварае каляровую трохмерную паверхню. Акрамя мастацкай каштоўнасці працы Аляксандра Зубрыцкага маюць важнае дакументальнае і адукацыйнае значэнне, так як на карцінах прадстаўлены найбольш вядомыя помнікі “польскага часу” на Беларусі.



Акрамя гэтага, у экспазіцыі выставы будуць прадстаўлены цікавыя здымкі польскіх вайсковых могілак з калекцыі беларускага гісторыка Ігара Мельнікава. 

Нацыянальны гістарычны музей Беларусі (г. Мінск, вул К.Маркса, 12). Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 10 лістапада, 17-30. 
"Гістарычная праўда"
17:46 09/11/2016
загружаются комментарии