Зімні шпацыр па даваенным Менску

Адбылася чарговая экскурсія па мінскіх вулачках, якія памятаюць даваенны час.
Зімні шпацыр па даваенным Менску
istpravda.ru/bel
10 снежня кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў запрасіў усіх жадаючых на чарговую экскурсію з цыклу “Шпацыры па дававенным Менску”. 



Экскурсанты ўбачылі будынак былога прадпрыемства “Белмэдгандаль”, якое яшчэ ў 1930-я гады было флагманам прамысловасці БССР. 



Побач з домам № 8 на Маскоўскай



Дом № 8 на Маскоўскай у 1930-я гады



Пасля гэтага, удзельнікі экскурсіі накіраваліся да дома № 8 па вуліцы Маскоўскай і пазнаёміліся з яго, а таксама пачулі пра лёс некаторых з яго жыхароў. Таксама ўдзельнікі экскурсіі даведаліся пра гісторыю дома № 3 на вуліцы Добрадумскай. 



А тут жылі не толькі даваенныя студэнты БДУ...



...але і супрацоўнікі Мінскага радыёзавода імя Молатава

Далей экскурсія накіравалася на Плошчу Незалежнасці, а адтуль праз вуліцу Валадарскага ў стары горад, на Ракаўскую. 



Ля Дома ўрада



Добраму настрою спадарожнічала выдатнае зімняе і па сапраўднаму навагодняе надвор’е. Праўда, ёсць і негатыўныя эмоцыі. 



Чароўная Ракаўская

На жаль, працягваецца рэканструкцыя былой даваеннай фабрыкі-кухні, якая знаходзіцца побач з Касцёлам святых Сымона і Алены. 



Даваенная фабрыка-кухня зараз...

Пры гэтым будынак, хутчэй за ўсё, будзе перабудаваны і страціць шматлікія, характэрныя для даваеннага канструктывізму, рысы. 

Ужо неўзабаве ўсіх аматараў беларускай гісторыі чакаюць чарговыя “Шпацыры па даваенным Менску”. 
"Гістарычная праўда"
20:35 10/12/2017
загружаются комментарии