Восень на “рыжскай мяжы”

Адбылася чарговая экскурсія з цыкла “Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.”.
Восень на “рыжскай мяжы”
istpravda.ru/bel
Чарговая вандроўка на былую савецка-польскую мяжу прайшла па маршруце Заслаўе - Новае Поле - даваенная савецка-польская мяжа – Ракаў – МКАД 2 – Заслаўе. 



Экскурсанты побач з былой камендатурай 15-га Заслаўскага атрада памежных войскаў НКУС БССР



Былыя казармы савецкіх памежнікаў у Заслаўі



Удзельнікі экскурсіі ўбачылі памежную інфраструктуру 15-га Заслаўскага памежнага атрада ў Заслаўі, а таксама даведаліся пра гераічныя баі, якія вялі чырвонаармейцы 64-й стралковай дывізіі РСЧА і савецкія памежнікі ў чэрвені 1941 года супраць нацыстаў.



Палац Друцкіх-Любецкіх у Новым Полі. Тут была савецкая памежная застава

Далей экскурсанты паехалі ў Новае Поле, дзе даведаліся пра гісторыю князёў Друцкіх-Любецкіх. Пасля гэтага экскурсійны “канвой” накіраваўся на лінію даваеннай “рыжскай” мяжы, убачылі брукаванку, якая захавалася там, і пачулі гісторыю стражніц польскага Корпуса аховы памежжа, якія знаходзіліся ў гэтым раёне ў 1920-1930-я гады.



На лініі былой савецка-польскай мяжы



Польскі даваенны памежны слуп з-пад Рубяжэвічаў



Побач з былой "рыжскай" мяжой





Зараз гэта мяжа паміж Мінскім і Валожынскім раёнамі, а да 1939 года тут праходзіла дзяржаўная мяжа паміж Другой Рэчы Паспалітай і БССР

Пераехаўшы даваенны кардон, экскурсанты ўбачылі пахаванні ахвяр мяжы на ракаўскіх могілках і пазнаёміліся з гісторыяй “сталіцы міжваенных кантрабандыстаў” - мястэчка Ракаў.



У Ракаве побач з крыптай Друцкіх-Любецкіх. У руках Ігара Мельнікава альбом "Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг."



У канцы экскурсіі яе удзельнікі ўбачылі адзін з кулямётных ДАКаў Мінскага ўмацаванага раёна і даведаліся пра баі, якія вялі байцы МіУРа ў чэрвені 1941 года супраць нацыстаў. 
"Гістарычная праўда"
22:10 19/11/2017
загружаются комментарии