Ігар Мельнікаў правёў чарговую экскурсію “Мяжа ля Заслаўя”

Гэтым разам цікавы маршрут наведалі госці з Польшчы.
Ігар Мельнікаў правёў чарговую экскурсію “Мяжа ля Заслаўя”
istpravda.ru/bel
Польскія турысты ўбачылі цікавыя мясціны даваеннага Менску, наведалі ўрочышча Курапаты і, нарэшце, убачылі савецкі і польскі бакі даваеннага “рыжскага кардону. 



Вялікую цікавасць у гасцей беларускай сталіцы выклікала архітэктурная спадчына Іосіфа Лангбарда. Акрамя гэтага экскурсанты пачулі гісторую Магдалены Радзівіл і Эдварда Вайніловіча. 



Асаблівым месцам для кожнага беларуса і паляка з’яўляюцца Курапаты. Там спачывае прах у тым ліку і тых, хто бег з Заходняй Беларусі ў БССР і трапляў у рукі НКУС. 



У Курапатах



Памежная тэма, як зразумела, была асноўнай у экскурсіі, якую правёў беларускі гісторык для польскіх турыстаў. Апошнія з задавальненнем убачылі даваенную сталіцу кантрабандыстаў – Ракаў, пачулі цікавую і трагічную гісторыю князёў Друцкіх-Любецкіх у Новым Полі і ўбачылі пасежную інфраструктуру 15-га памежнага атрада НКУС БССР у Заслаўі. 



Савецкі і польскі слупы з былой савецка-польскай мяжы ля Заслаўя. Калекцыя Ігара Мельнікава





У Ракаве...



...было цікава







Вялікую ўвагу Ігар Мельнікаў надаў падзеям верасня 1939 года і чэрвеня 1941 года. 



У Новым Полі

Пры гэтым турысты ўбачылі вялікую колькасць цікавых і раней нідзе не друкаваных здымкаў савецка-польскай мяжы з калекцыі гісторыка-экскурсавода.



У Заслаўі



Турысты разглядаюць даваенныя савецкія і польскія мапы





"У Беларусь варта прыехаць яшчэ. І не аднойчы", - такой была галоўная выснова сённяшняй экскурсіі.

Нагадам, што ў верасні 2017 года Ігар Мельнікаў рыхтуе да выданне ўнікальную кнігу-альбом “Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.” у якой будзе апублікавана больш за 500 архіўных і сучасных здымкаў даваеннага “рыжскага кардона” у Беларусі. 
"Гістарычная праўда"
21:08 13/08/2017
загружаются комментарии