Акопы на “рыжскай мяжы”

Гісторык Ігар Мельнікаў завяршае працу над кнігай “Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.”. Падчас чарговай памежнай экспедыцыі ён з дапамогай калег вывучыў чарговы ўчастак былой савецка-польскай мяжы ля беларускай сталіцы.
Акопы на “рыжскай мяжы”
istpravda.ru/bel
На лініі даваеннага “кардона” ў раёне вёскі Далжаны знойдзены акопы, якія, хутчэй за ўсё былі падрыхтаваны жаўнерамі польскага Корпуса аховы памежжа на мяжы з Савецкім Саюзам. Палявыя ўмацаванні захаваліся ў добрым стане. За імі знаходзяцца месцы, дзе размяшчаліся каравульныя памяшканні. 



Фота з лініі даваеннай савецка-польскай мяжы. У далечыне Заслаўе і Мінск

У верасні 1939 года гэтыя пазіцыі былі атакаваныя часткамі Чырвонай Арміі і савецкімі памежнікамі. Сілы былі не роўнымі, але польскія памежнікі усё ж аказалі супраціў “нечаканым гасцям з Усходу”. Пра гэта ўзгадваюць мясцовыя жыхары. 



Акопы на лініі старой мяжы за Далжанамі

Прапануем чытачам “Гістарычнай праўды” рэпартаж з гэтага цікавага месца. 



Старыя акопы



Мундзір жаўнера польскага Корпуса аховы памежжа

Нагадаем, што беларускі гісторык Ігар Мельнікаў увосень 2017 года плануе выданне кнігі-альбома “Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.”, у якой будзе апублікавана некалькі соцень цікавых і малавядомых архіўных здымкаў, а таксама змешчаны цікавыя факты з гісторыі функцыянавання польскага Корпуса аховы памежжа, савецкай памежнай аховы, Мінскага ўмацаванага раёна РСЧА, падзей верасня 1939 года і чэрвеня 1941 года. 
"Гістарычная праўда"
23:58 17/07/2017
загружаются комментарии