12 Июля 1916 - Родился белорусский историк Лаврентий Абэцедарский.

Лаўрэнцій Сямёнавіч Абецэбарскі (Абецэдарскі) (12 ліпеня 1916, Горкі — 6 ліпеня 1975, Мінск) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук, прафесар (1966). Член-карэспандэнт АПН СССР (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Скончыў БДУ. Выкладчык, загадчык кафедры гісторыі СССР (1950—1958), гісторыі БССР (з 1958) БДУ. Вывучаў расійска-беларускія адносіны ў другой палове ХVІ — ХVII ст., нацыянальна-вызваленчую і антыфеадальную барацьбу ў Беларусі ў ХVII ст.

У 1950 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Барацьба ўкраінскага і беларускага народаў за ўз'еднанне з Расіяй у сярэдзіне XVII века». У 1966 годзе — доктарскую дысертацыю («Борьба белорусского народа за соединение с Россией (Вторая половина XVI—XVII в.)»).

У пасляваенны перыяд з'яўляўся стваральнікам і лідарам навуковай школы вывучэння дасавецкага перыяду гісторыі Беларусі. Вывучаў пытанні беларуска-рускіх сацыяльна-эканамічных, культурных і палітычных адносін другой паловы XVI—XVII ст., антыфеадальную і нацыянальна-вызваленчую барацьбу беларускага народа XVII ст., Руска-польскую вайну 1654—1667 гадоў.

Выступаў крытыкам тэорыі «залатога веку» ў гісторыі ВКЛ (У святле неабвержных фактаў; Мінск, 1969).

Увёў у навуковы абарот вялікі аб'ём раней не разгляданых гістарычных крыніц.

Абецэдарскі сабраў вялікі матэрыял аб перасяленні беларусаў у Маскву і Замаскварэцкі край у другой палове ХVII ст., якое не заўсёды лічыў добраахвотным. У манаграфіях «Белорусы в Москве в ХVII в.: Из истории русско-белорусских связей» (1957 г.), «Белоруссия и Россия: Очерки русско-белорусских связей второй половины ХVІ — ХVII вв.» (1978 г.) даследчык раскрыў ролю беларускіх рамеснікаў, якія былі пераселены ў Маскву, у развіцці рамеснай вытворчасці, стварэнні шэдэўраў культуры расійскай сталіцы. Абецэдарскі з'яўляўся прыхільнікам унітарнай канцэпцыі аб'яднання ўсходнеславянскіх земляў вакол Масквы і Маскоўскай дзяржавы.

загружаются комментарии