17 Апреля 1911 - Родилась белорусский общественно-политический деятель Зоя Ковш.

Нарадзілася ў сям'і святара Аляксандра Каўша. Скончыла Віленскую беларускую гімназію (1929), юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Уваходзіла ў Беларускі студэнцкі саюз. Падчас нямецкай акупацыі працавала юрысконсультам Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Летам 1944 выехала ў Германію, жыла ў Берліне. У 1947 арыштавана савецкай дзяржбяспекай, знаходзілася пад следствам у Мінску. Асуджана да 10 гадоў ППК. З савецкіх канцлагераў вярнулася ў другой палове 1950-х г., жыла ў Вільні. У пачатку 1960-х г. выйшла замуж за былога палітвязня Кратовіча. Аўтар успамінаў.

загружаются комментарии