13 Октября 1896 - Родился белорусский композитор Николай Щеглов-Куликович.

Скончыў Маскоўскую кансерваторыю. З 1936 жыў у Мінску, працаваў настаўнікам музыкі, быў адным з арганізатараў Тэатра оперы і балета Беларусі, дырыжорам яго сімфанічнага аркестра, з 1939 быў дырыжорам сімфанічнага аркестра Усебеларускага Радыёкамітэту, музычным рэдактарам Беларускага радыё. Падчас нямецкай акупацыі займаўся творчай працай у Мінску. 

У 1943 выдаў «Зборнік купальскіх і жніўных беларускіх песняў». З 1944 у эміграцыі ў Германіі, з 1950 — у ЗША (у Чыкага). У 1950 заснаваў у Нью-Ёрку беларускі хор, потым кіраваў беларускімі хорамі ў Кліўлендзе і Чыкага. Пакінуў вялікую музычную спадчыну; быў аўтарам опер, сімфоній, вакальных твораў, апрацовак народных песень.

Творы

Dance with me, Tuka. — New York, Schirmer, Kawson Gould Music Publisher, 1972. — 14 p.

Беларуская музыка = The Whiteruthenian Music: Кароткі нарыс гісторыі беларускага музычнага мастацтва. Частка першая. — Ню Ёрк: выданьне БІНІМу, 1953. — 63 с.

Беларуская музычная культура / Мікола Шчаглоў. — Бэрлін: [б. в.], 1944. — 32 с. — (Народная Бібліятэчка, № 6).

Беларуская народная песьня / Мікола Шчаглоў // Беларуская народная культура: Нарысы. — Ватэнштэт, 1946. — 44 с. — С. 31 — 34.

Беларуская савецкая опэра / Мікола Куліковіч. — Мюнхэн: Інстытут для Вывучэньня СССР, 1957. — 126 с. — (Досьледы й Матар'ялы. Сэрыя 2, Вып. 60).

Беларускі песенны зборнік. — Кліўленд: Выдавецтва Згуртаваньня беларускае моладзі, 1960. — 228 с.

Беларускі песенны зборнік. Вып. 1: Абрадавыя беларускія сьпевы і гульні, калядныя, вясновыя і купальскія. — Кліўленд: выдана Згуртаваньнем беларускае моладзі ў Амэрыцы, 1954. — 72 с.

Беларускі песенны зборнік. Вып. 5: Патрыятычныя беларускія сьпевы для хору. — Кліўленд: Згуртаваньне беларускае моладзі ў Амэрыцы, 1955. — 71 с.

Беларускія народныя інструмэнты / Мікола Шчаглоў // Беларуская народная культура: Нарысы. — Ватэнштэт, 1946. — 44 с. — С. 12 — 17.

Калядоўшчыкі: Byelorussian Christmas Songs. — Clevland: Byelorussian Youth Assn. in Cleveland, 1961. — 17 с.

Калядоўшчыкі: Каляды і калядныя песьні з гульнямі / Апрацоўка Кругу Праваслаўнай моладзі і Беларускага аб'яднаньня студэнтаў. — Беласток, 1989. — 17 с.

Кніга мая Галубіная = Book of the Dove. — New York: Galaxy Music Corporation, 1964. — 5 с. — (A Heritage of Folk songs).

Купальская сцэнка. — Чыкага, 1966. — 2 с.

Родныя матывы: Byelorussian songs and dances for accordion. — Cleveland: Byelorussian Youth Ass'n in Cleveland, 1967. — 54 с.

Советская опера на службе партии и правительства / Н. Куликович. — Мюнхен: Институт по изучению истории и культуры СССР, 1955. — 149 с. — (Серия II. Исследования и материалы, № 30).

загружаются комментарии