Ружанскі метэарыт

Дырэктар Музея «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў» Руслан Кніга паведаміў што ў музейнай экспазіцыі з’явіўся… метэарыт. Гутарка ідзе менавіта пра артэфакт, вядомы з 1894 года.
Ружанскі метэарыт
istpravda.ru/bel
Да такога меркавання прыйшлі пасля візуальнага агляду аб’екта вагой амаль у 30 кілаграмаў спецыялісты з Расіі і Украіны, піша kimpress.by. Далейшая экспертыза будзе праведзена, магчыма, у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Каменна-жалезны метэарыт быў перададзены музею ў жніўні 2013 года ад айца Аляксандра, настаяцеля мясцовага храма. Аб’ект знайшлі пад час рамонту царквы Святых Пятра і Паўла — адной з найстарэйшых на Пружаншчыне. Існуюць усе падставы меркаваць, што камень быў часткай царкоўнай агароджы, узведзенай пасля Другой Сусветнай вайны.



Адносна таго, што метэарыт завяршыў свой палёт у Ружанах, але месца яго падзення аказалася нявысветленым, навуковы свет не меў сумневаў. Захавалася дастатковая колькасць сведчанняў таго палёту, зафіксаваных у 1894-м...



Ружанскі палац



Новы экспанат выклікаў чарговую хвалю зацікаўленасці музейным комплексам з боку не толькі СМІ, але і турыстаў, колькасць якіх у Ружанах штогод павялічваецца.

“Гістарычная праўда”
00:30 20/03/2017
загружаются комментарии