Ленін. Гісторыя аднаго помніку

У Бабруйскай крэпасці стаіць помнік “правадыру міравога пралетарыята”, які мае даваенную гісторыю.
Ленін. Гісторыя аднаго помніку
istpravda.ru/bel
Раён побач з Свята-Георгіеўскай, ці, як у народзе кажуць, “Белай” царквой людзі, якія там жывуць, называюць “Ленгарадком”. Гэтая назва звязана з помнікам “бацькі бальшавіцкай імперыі”, які тут стаіць. Манумент быў пастаўлены ў 1967 годзе. Пры гэтым скульптура “правадыра”…паходзіла з 1930-х гадоў. 



На пастаменце помніка ёсць надпіс: “Скульптура гэтага помніку ў 1941 годзе была схавана ад нацыстаў невядомымі патрыётамі на тэрыторыі Бабруйскага дому адпачынку і знойдзена будаўнічымі ў 1966 годзе пры капанні катлавана. Скульптура адрэстаўравана інжынер-маёрам Э.К. Ткачовым і жаўнерамі в/ч 96869. Помнік адчынены 8 ліпеня 1967 года”. 



Манумент паставілі перад будынкам Штаба зенітна-ракетнай брыгады. Але дзе да вайны стаяў адноўлены помнік? У раёне Дома адпачынку ля ракі Беразіны, ці ўсё ж дзесці ў горадзе? На адным з захаваўшыхся здымках, зробленых нямецкім афіцэрам у 1941 годзе, бачны помнік Леніна побач са Свята-Нікольскай царквой. У ліпені 1941 года галава “правадыра” была знішчана. Магчыма гэта жыхары горада на Бярэзіне выказалі сваё стаўленне да бальшавіцкай улады. Аднак хутчэй за ўсё помнік знішчылі жаўнеры вермахта. Пазней, відавочна, парэшткі скульптуры проста скінулі ў варонку ад бомбы і закапалі. 



Ліпень 1941 года. Бабруйск

Дарэчы Ленін, пастаўлены ў крэпасці ў 1967 годзе, таксама, быццам бы, быў “апрануты” у паліто.



Казармы ў Бабруйскай крэпасці

У пачатку 1990-х Міністэрства абароны Беларусі загадала знесці помнік у крэпасці. Аднак мясцовыя вайскоўцы накіравалі ў Мінск ліст з гісторыяй пра 1941 год і справу замялі. Сёння гэтая скульптура, дарэчы, зробленая ў “каціхінскім” стылі (скульптар А. Каціхін распрацаваў адмысловы стыль ленінскай скульптуры, манументы ў якім у 1920-1960-я гады з’яўляліся па ўсёй тэрыторыі СССР) маўкліва суседнічае з былымі Кутаіскімі казармамі цытадэлі на Бярэзіне.  
"Гістарычная праўда"
23:52 16/02/2018
загружаются комментарии