Заслаўе. Адзел міліцыі ў панскай галерэі

У старажытным горадзе Ізяслава працягваюцца працы па рэмонту аднаго з будынкаў маёнку магнатаў Пшаздзецкіх. Мала хто ведае, што пасля Другой сусветнай вайны ў ім размяшчаўся адзел міліцыі.
Заслаўе. Адзел міліцыі ў панскай галерэі
istpravda.ru/bel
Былы флігель палаца Пшаздзецкіх, пабудаваны хутчэй за ўсё ў XVIII ст. і выкарыстоўваўся тагачаснымі гаспадарамі як галерэя. Цікавым з’яўляецца тое, што ў пасляваенны час у гэтым будынку знаходзілася адзяленне міліцыі. “Я памятаю, як насіў бацьке абед у гэты будынак. Мы жылі на той вуліцы. Зараз яна называецца Першамайская, а ў паваенны час назвы не было. Тут шмат супрацоўнікаў жыло. Побач былі і будынкі, дзе размяшчаліся жаўнеры НКУС”, - узгадвае мой суразмоўца, жыхар Заслаўя Сяргей. 



Тут быў уваход у адзяленне міліцыі



Фуражка савецкага міліцыянера 1940-х гадоў



Сённяшняя вуліца Першамайская ў Заслаўі

Уваход у Заслаўскае адзяленне міліцыі быў з правага боку. Там і сёння, бачна, што акно некалі было дзвярыма. “Вось сюды я падыходзіў, бацька мяне сустракаў і прымаў катомку з харчамі. Супрацоўнікаў тут было некалькі чалавек, а ў падвале былі камеры папярэдняга затрымання. Памятаю, у іх яшчэ была машына "Уіліс" амерыканская. На капоце была выява вялікай белай зоркі ў крузе. Вось так, як амерыканская паліцыя, едзілі (смяецца). Бацька доўга ў міліцыі служыў. Ён заўсёды жартаваў, што падчас службы змяніў чатыры мундзіры і некалькіх міністраў”, - працягвае суразмоўца. 





Тут быў адзін з уваходаў у Дом дзіцячай творчасці



Відавочна, пасля таго, калі гэты будынак быў перададзены Дому дзіцячай творчасці, уваход у падвал з камерамі зацэментавалі. Тады ж і ўваход “пераехаў” на супрацьлеглы бок будынку. Дарэчы, бацька спадара Сяргея, з якім мы наведалі былы флігель Пшаздзецкіх, да вайны служыў у савецкіх памежных войсках на савецка-польскай мяжы, на станцыі Радашковічы. Але гэта зусім іншая гісторыя. 



Флігель маёнтку Пшаздзецкіх, 2016 год
Ігар Мельнікаў, "Гістарычная праўда"
19:06 07/11/2017
загружаются комментарии