“Порт-Артур” з Бабруйска

У 2016 годзе гэтаму дому споўніцца 105 год.
“Порт-Артур” з Бабруйска
istpravda.ru/bel
Бабруйская крэпасць і дарэвалюцыйная архітэктура – гэта галоўныя складаючыя турыстычнай прывабнасці горада на Бярэзіне. 



Фасад "Порт-Артура", кастрычнік 2015 года



Бачны год пабудовы- 1911-ты



Уваходныя брамы нагадваюць крэпасныя брамы



Ёсць у Бабруйску адзін дом, які спалучыў рысы гэтых дзвух бабруйскіх сімвалаў. Гутарка ідзе пра дом на сённяшняй вуліцы Дзяржынскага, які ў народзе атрымаў назву “Порт-Артур”. 



Унутры двор-калодзеж





Па адной з версій адбылося гэта ў памяць найбольш працяглай і трагічнай бітвы руска-японскай вайны, якая адбылася ў 1904 годзе. Як вядома, шмат ураджэнцаў горада на Бярэзіне ўдзельнічала ў тым кравапралітным канфлікце. Магчыма, каб ўшанаваць памяць пра іх, і з’явіўся вось такі кірпічны дом-помнік. 







Па іншай версіі, да Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гэтым доме быў…публічны дом і гатэль, гаспадаром якога быў ніякі Артур. У гэты “порт” прыходзілі заезджыя гандляры, а таксама купцы, якія прыязджалі ў Бабруйск. Аднак дакументальнага пацверджання гэтай, як і вышэй агучанай версіі няма, таму легенды застаюцца легендамі. 







Разам з тым аб’ектыўным фактам з’яўляецца тое, што будынкі з якога складаецца “Порт-Артур”, пабудаваныя з цэглы, зробленай на вядомым да рэвалюцыі заводзе Розэнберга. Дарэчы, менавіта з гэтага матэрыяла зроблена частка крэпасных пабудоў Бабруйскай крэпасці, а таксама крыпта князёў Забэллаў у Ізюмава-Дурынічах. 



Цэгла з Бабруйскай крэпасці. З такой пабудаваны і "Порт-Артур"

Да апошняга часу на фасадзе дома былі бачныя надпісы, зробленыя ў міжваеннае двадцацігоддзе. У той час, у адной з частак дому знаходзілася “Акружное адзяленне Гаспадарчага складу Народнага камісарыяту земляробства БССР”. Нажаль, гэты аўтэнтычны надпіс замалявалі фарбай. 



Здымак 2009 года, на якім бачныя надпісы, зробленыя ў міжваеннае дваццацігоддзе. Фота: globus.tut.by

Існуюць легенды, што пад “Порт-Артурам” ёсць падземныя хады, аднак да сённяшняга дня ніхто там не быў. Па меркаванню некаторых экскурсаводаў сцены дома на вуліцы Дзяржынскага ў Бабруйскай нагадваюць сцяну плачу ў Ерусаліме, а калі да іх дакрануцца і загадаць жаданне, то яно напэўна здзейсніцца. 



Так будынак выглядаў у 2009 годзе...



А вось так у 2015-м

Як бы тое не было, бабруйскі “Порт-Артур” з’яўляецца адным з найбольш цікавых архітэктурных артэфактаў горада на Бярэзіне. 


Ігар Мельнікаў, "Гістарычная праўда"
00:37 31/07/2017
загружаются комментарии