Навагрудак. Міжваенная архітэктура

“Гістарычная праўда” працягвае аповяд пра даваенную архітэктуру, якая захавалася ў гарадах і мястэчках заходняй часткі Беларусі.
Навагрудак. Міжваенная архітэктура
istpravda.ru/bel
Як вядома, польска-бальшавіцкая вайна скончылася падпісаннем у сакавіку 1921 года Рыжскага мірнага дагавора, паводле якога тэрыторыя Заходняй Беларусі і, у тым ліку горад Навагрудак, апынуліся ў складзе Другой Рэчы Паспалітай і стаў цэнтрам аднайменнага ваяводства. У выніку “вызвольнага паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь” горад апынуўся ў межах БССР. З 1940 г. — цэнтр Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці. У гады Другой Сусветнай вайны Навагрудак быў акупіраваны немцамі, якія знішчылі ў горадзе і раёне 45,065 тыс. чал.

Падчас нямецкай акупацыі ў горадзе манашкі з Ордэна Святой Сям’і з Назарэту арганізавалі на просьбу бацькоў польскіх дзяцей падпольнае навучанне польскай мове і гісторыі. Падпольная школа спыніла існаванне пасля таго, як 1 жніўня 1943 года 11 манашак, у тым ліку галоўны арганізатар школы, былі расстраляныя немцамі. 8 ліпеня 1944 года Навагрудак быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З 1954 г. горад знаходзіцца ў складзе Гродзенскай вобласці.

На былой вуліцы Слонімскай - цяперашняй вуліцы А.Міцкевіча знаходзіўся   адміністрацыйны цэнтр былога ваяводскага горада Наваградка. Калі ісці туды ад аўтавакзала то першым з міжваеннай архітэктуры ў вочы кідаецца “катэдж” у стылі функцыяналізма.



Сёння ў будынку размяшчаецца раённы суд, піша kresy-arch



Домік быў бы яшчэ прыгажэй, каб не брыдкі колер і не тоўстая шуба з уцяпляльнай ваты.



Побач з “катэджам” знаходзіцца будынак былой управы Наваградскага ваяводства. Цяпер тут райвыканкам.



Па стылю будынак можна аднесці да так званага стылю дварковага/палацавага (styl dworkowy) - разнавіднасці нацыянальнага стыля (styl narodowy) у польскай архітэктуры 1920-х гадоў.



На старым фотаздымку бачна, што раней будынак не быў атынкаваны.



Прыкладна той жа ракурс сёння.



На здымку са збораў NAC можна бачыць, што і дрэваў каля будынка было паболей (брама на пярэднім плане, хучтэй за ўсё, вядзе да дома ваяводы, але пра яго ніжэй.



Падобны ракурс. Дарэчы можна пабачыць, што дзвер пад крайнім злева вакном на фасадзе замуравалі - магчыма, раней гэта быў спецыяльны уваход для ваяводы.



Як і ў большасці выпадкаў, дваровы фасад значна саступае вулічнаму у пышнасці. Вось невялікая панарама гэтага месца.



Побач з управай знаходзіцца былы жылы дом ваяводы



Тыповы дом старасты (typ II-C) архітэктара Ежы Бэйла (arch. Jerzy Beill), амаль такі ж самы як у Валожыне.



Толькі, ў адрозненні ад валожынскага варыянта, наваградскі мае акрэсленыя калоны.

Наваградскі дом ваяводы на малюнку 1925 года.



Выява трохі адрозніваецца ад таго, што рэальна пабудавалі. Маецца на ўвазе дадатковы аб’ём ззаду будынка і балкон на правым баку, што бачна на здымку 1930-х гадоў.



У наш час аб’ём прыбудовы павялічыўся. Там з’явіліся гаражы, склады ці нешта падобнае на іх.



Дарэчы, з правага боку ад дома ваяводы стаіць цікавы аб’ект - паменшаная копія былой наваградскай ратушы.



Яе выява змяшчаецца і на тарцы дома на іншым баку вуліцы.



Калі прайсці далей па вуліцы Міцкевіча ў бок замка то можна пабачыць яшчэ адзін цудоўны абразчык міжваеннага функцыяналізма - будынак цяперашняй бібліятэкі Наваградка.



Даволі гарманічнае спалучэнне трох аб’ёмаў.



Будынак вельмі нагадвае міжваенную архітэктуру Літвы хоць ён і не такі змрочны як дамы ў Коўна.



Далей па Міцкевіча можна ўбачыць вялікі жылы шматкватэрнік у стылі функцыяналізма.



Вікімапія пазначае, што тут размяшчаецца адзяленне навагрудскай ЖКГ. Від на дваровы фасад.



Недалёка ад гэтага дома знаходзіцца Навагрудскі бровар. Па стылю прамысловага будынка цяжка вызначыць да якога перыяду ён адносіцца - так маглі будаваць і да рэвалюцыі, і “за польскім часам”.



Крама пры бровары.



Выходзім на цэнтральную плошчу Наваградка. Тут на адной з адыходзячых вуліц - Паштовай (былая Базыльянская) - размяшчаецца адразу некалькі дамоў з шыльдамі, на якіх пазначана “будынак 1930-х гадоў”. Звычайныя дамы.  Такія маглі будаваць і да рэвалюцыі.



У гэтым будынку размяшчаецца дом тэхнічнай творчасці вучняў.

Старыя дзверы.



Дамы 1930-х гадоў на рэканструкцыі.



З вуліцы Паштовай рушым да замку і кургана Міцкевіча, з якога адчыняецца цудоўны від на навагрудскія наваколлі. Таксама адтуль добра бачна адразу некалькі міжваенных пабудоў. Колішняя беларуская гімназія, а цяпер СШ №1 г.Наваградка.



Будынак у нацыянальным стылі 1920-х гадоў.



Дырэктарам гімназіі ў 1939 годзе быў знакаміты беларус - Барыс Кіт, які зрабіў грунтоўны ўнёсак у амерыканскую месяцовую праграму.



Дваровы фасад гімназіі/школы.



Зусім побач з школай №1 размяшчаецца СШ №2 - таксама будынак часоў Другой Рэчы Паспалітай, але ўжо больш позняга перыяду, калі ў архітэктуры панаваў функцыяналізм.



На сучасным здымку зробленым прыкладна з таго ж ракурса, можна бачыць, што да будынка пазней быў прыроблены новы аб’ём са спортзалам, які стылістычна моцна адрозніваецца ад асноўнага аб’ёма.



Функцыяналістская частка будынка.



Уваход.



У двары школы знайшлася такая вось статуя арла. Падаецца, што яна тут з часоў Другой Рэчы Паспалітай.

Фасад і арол на яго фоне.



З замкавай гары бачныя іншыя міжваенныя аб’екты горада. Напрыклад, гэты цікавы двухпавярховік з пафаснымі калонамі.

Закапанскі стыль - безсэнсоўны і бязлітасны.



Дом збоку.



Вышэй па вуліцы 1-га Мая (былая вул. 3-га Мая) знаходзіцца цяперашняе адзяленне КДБ Навагрудка ў будынку 1920-х гадоў.



Магчыма, раней гэта быў жылы дом якога-небудзь высокапастаўленнага польскага чыноўніка.



Ніжэй па той жа вуліцы 1-га Мая знаходзіцца жылы корпус манастыра Назарэцянак.



Будынак пачатку 1930-х гадоў.



З замкавай гары бачны яшчэ адзін цікавы па выгляду міжваенны будынак.



Пабудова вельмі атмасферная.



Размяшчаецца будынак на Мінскай вуліцы (былая Карэліцкая вуліца) сярод іншых пабудоў 1920-х, 1930-х гадоў.



Аказваецца, у гэтым будынку раней размяшчаўся ваяводскі суд.



Пабудовы побач, так сама мелі нейкае дачыненне да судовай адміністрацыі. Левы будынак.



Будынак справа.



У цэнтры кампазіцыі - помнік маладому Леніну. 



Зараз у будынку былога суда размяшчаецца школа.



Змрочны дваровы фасад.



Акрамя таго на вул. Мінскай насупраць гары Міндоўга знаходзіцца вось такі драўляны міжваенны дом.



Сёння тут знаходзіцца адзяленне наваградскага ДТСААФ.

"Гістарычная праўда"
00:32 15/05/2017
загружаются комментарии